Анатацыя
Бараноўскі Міхаіл
VOLUMEN.3 : вершы / Міхал Бараноўскі. — Мінск : Выдавец Цымбераў Р. М., 2024. — 56 с.
ISBN 978-985-7303-94-6
Вага — 0,10 кг
Гэта трэці паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе “Volumen.3”, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Полымя”, “ЛіМ”.
Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, у якіх аўтар спрабуе знайсці аптымальныя для сябе формы выказвання — ад малой паэмы, да афарыстычных «пункціраў». Міхал Бараноўскі працягвае развіваць уласную эстэтыку і шукаць сваё месца. Дзесьці на памежжы думкі і эмоцыі.
Аўтар выказвае шчырую падзяку Дар’і Бялькевіч, Юліі Мацук, Ігару Кулікову і Ірыне Мышкавец за рэдактарскія парады і выпраўленыя памылкі. Частку памылак аўтар пакідае на сваё сумленне.