Анатацыя
Памук, А.
Стамбул. Горад і ўспаміны / Архан Памук ; пер. з тур. Т. І. Урублеўскай-Токер. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 500 с. — (Серыя “Noblesse Oblige”).
ISBN 978-985-7165-92-0
Вага кнігі — 0,60 кг
“Стамбул. Горад і ўспаміны” — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за ўслаўленне свайго роднага горада Памук атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.