Анатацыя
Гапееў, В. М.,
Я размалюю для цябе неба : аповесць, п’еса, апавяданні: Рэальнасць, містыка, фантастыка / Валеры Гапееў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 222 с.
ISBN 978-985-02-1377-8
Вага кнігі — 0,21 кг
Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей.
Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды самнасам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення. Гэта вельмі важна — зрабіць самастойна і правільна свой першы цяжкі выбар…