Анатацыя
Міцкевіч, А.
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 гадоў у дванаццаці кнігах вершам / А. Міцкевіч ; пер. з польск. П. Бітэль ― Мінск : Папуры, 2024. — 384 с. : іл.
ISBN 978-985-15-5789-5
Вага кнігі — 0,27 кг
Эпічная паэма “Пан Тадэвуш” пісалася ў 1832–1834 гадах у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі, і там жа выдадзена ў 1843 годзе. Дзеянне паэмы адбываецца на працягу пяці дзён ў 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 на берагах Нёмана перад нашэсцем Напалеона на Расію. Галоўны герой паэмы — Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі дзвюх узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў. Задума паэмы эвалюцыянавала з ідыліі ў шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі.
Для шырокага кола чытачоў.

