Анатацыя
Ясмінска Надзея
Матулін дзень / Надзея Ясмінска ; ілюстрацыі Таццяна Багданава. ― Мінск : Папуры, 2025. — 32 с. : іл.
ISBN 978-985-15-6153-3
Вага кнігі — 0,30 кг
Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра – матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а значыць, яны ўжо дарослыя і могуць самастойна прыдумаць, што падараваць сваёй маме. “Я ўсё маю, і нават зашмат, — сказала яна. — Хіба што мару як след выспацца ды адпачыць… Таму можаце падарыць мне заўтра трохі спакою”. Прапанова выдатная, толькі што такое спакой і дзе яго знайсці?
Адкрывайце кнігу і выпраўляйцеся на пошукі разам з трайнятамі!



