Анатацыя
Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм = Антология красоты. Традиционный белорусский костюм = An Anthology of Beauty. Traditional Belarusian Costume / склад.: В. В. Пракошына, Н. У. Равуцкая ; Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. – Мінск : Беларусь, 2025. – 207 с. : іл.
ISBN 978-985-01-1775-5.
Вага кнігі — 1,10 кг
Выданне падрыхтавана на аснове вялікага выставачнага праекта «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». Прадстаўлены ў кнізе матэрыял пазнаёміць чытачоў з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага касцюма канца XIX — сярэдзіны ХХ ст., яго ўнікальнымі рэгіянальнымі і лакальнымі варыянтамі з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Заходняе і Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь.
Багата ілюстраванае выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, мастацтвазнаўцаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускага народа.