Анатацыя
Грабоўскі, А. М.
Адкуль праўда і крыўда : беларускія народныя легенды і былічкі : іл. выдю з гукавым дадат. / уклад.: А. М. Боганева, Т. В. Валодзіна ; навук. рэд. А. І. Лакотка ; іл. Г. М. Жураўлёвай. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 231 с. : іл. — (Фальклорныя скарбы Беларусі).
ISBN 978-985-08-3147-7.
Вага кнігі — 0,50 кг
У выданне ўключаны легенды і былічкі як асаблівая форма назапашання, захавання і перадачы традыцыйных ведаў аб прыродзе, соцыуме, грамадстве, чалавеку. Акцэнт зроблены на запісах апошніх дзесяцігоддзяў, што выяўляе жыццяздольнасць і глыбіню памяці культуры вуснага тыпу нават у нашу тэхнакратычную эпоху. Частка з іх друкуецца ўпершыню. Пераказ сюжэта на рускую і англійскую мовы пашырае чытацкую аўдыторыю.
Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва – выцінанкамі. Кніга суправаджаецца аўдыя- або відэазапісамі асобных тэкстаў, зробленымі ўкладальнікамі ў розных раёнах Беларусі, якія размешчаны на YouTube-канале.