З днём герояў!
Сёння адзначаем 100 гадоў Слуцкаму збройнаму чыну. У час, калі край быў падзелены паміж Расіяй і Польшчай, беларускія дзеячы ў Слуцку здолелі арганізаваць 2 палкі для змагання за Беларускую Народную Рэспуліку. Жыхары Случчыны шчыра падтрымлівалі ваяроў, але сілы былі няроўнымі, і абаронцы незалежнасці мусілі адступіць за раку Лань, на тэрыторыю Польшчы.
Сёлетні пратэст гэткі ж народны. І хоць ён не збройны, але ўзброены памяццю пра герояў.