Як набыць

Афармленне замовы
Для ажыццяўлення пакупкі ў нашай інтэрнэт-краме Вам трэба:

  1. Зарэгістравацца ў якасці карыстальніка інтэрнэт-крамы. Калі Вы не хочаце рэгістравацца, гэты пункт можна прапусціць і пераходзіць адразу да п. 2.

УВАГА! Пры куплянні ў “1 клік” магчымая затрымка рэагавання на націсканне кнопкі “Аформіць замову”. Просім пачакаць некалькі секундаў.

  1. Пакласці тавар, які Вас зацікавіў, у «кошык», націснуўшы адпаведную кнопку.
  2. Перайсці ў “кошык”.
  3. Запоўніць або праверыць свае дадзеныя – імя, тэлефон, адрас дастаўкі ды інш.
  4. Выбраць спосаб дастаўкі:
    – самавываз з нашае сядзібы;
    – дастаўка кур’ерам па Мінску (як правіла, ўвечары па буднях);
    – дастаўка поштай па Беларусі накладзеным плацяжом.
  5. Выбраць спосаб аплаты:
    – наяўнымі грашыма (аплата пры самавывазе або кур’еру);
    – банкаўскай карткай (прымаюцца карты Visa, MasterCard, Белкарт);
    – накладзеным плацяжом (Вы плоціце на пошце пасля атрымання пасылкі (дробнага пакета, бандэролі).
  6. Калі ў Вас ёсць купон з кодам на зніжку, увядзіце яго ў адпаведным полі.
  7. Вашая замова аформленая. Чакайце адказу нашага супрацоўніка па электроннай пошце або званка па тэлефоне.
    АПЛАТА
    Наяўнымі грашыма
    Аплата наяўнымі грашыма пры самавывазе або дастаўцы кур’ерам.
    Банкаўскай карткай
    Да аплаты прымаем банкаўскія карткі Visa і MasterCard. Паслуга бясплатная, ніякіх дадатковых камісій вы не плоціце.
    ВАЖНА: карткі “Белкарт” без чыпа ў 99% выпадкаў не спрацоўваюць.

Сістэма “Разлік” (АРІП / ЕРИП)
Авансавая аплата праз сістэму “Разлік” (АРІП / ЕРИП) рознымі спосабамі:
• электроннымі грашыма (iPay, Webmoney [WMB], Easypay, belqi);
• банкаўскай карткай (інтэрнэт-банкінг, мабільны банк, банкаматы, інфакіёскі, касы банкаў і аддзяленні “Белпошты”); • наяўнымі грашыма (аўтаматы cash-in, касы банкаў і аддзяленні “Белпошты”).

Размяшчэнне інтэрнэт-крамы ў дрэве паслуг АРІП (ЕРИП):

– Система «Расчет» (ЕРИП)
– Интернет-магазины / сервисы
– Т
► tn.by

Нумар паслугі АРІП: 0000000.

Пасля знаходжання крамы ў дрэве АРІП ўвядзіце, калі ласка, нумар замовы. Пасля ў новым акне Вам трэба набраць імя і прозвішча, а таксама суму замовы, якая павінна супадаць з выстаўленай сумай на нашым сайце. Праверце слушнасць звестак і ажыццявіце аплату.
Пасля аплаты мы звяжамся з Вамі, каб дамовіцца пра акалічнасці перадачы тавару.

Праз сістэму iPay – аплата з балансу мабільнага тэлефона
Зрабіць аплату Вы можаце з асабістага кабінета сайта iPay.by.
Для ўваходу ў асабісты кабінет выкарыстоўвайце свой нумар тэлефона і сеансавы пароль, для атрымання якога дастаткова даслаць любое SMS-паведамленне на нумар 5533 (кошт SMS вызначаецца тарыфным планам абанента). Пасля паспяховага ўваходу ў асабісты кабінет Вы можаце ажыццяўляць плацяжы, выбіраючы паслугі для аплаты. Акрамя таго, Вы можаце даведацца баланс Вашага рахунку мабільнага тэлефона, прагледзець гісторыю плацяжоў, пры патрэбе раздрукаваць рахунак.

Націсніце на адпаведны лагатып, каб перайсці па спасылцы на аплату паслугі «tn.by – выдавецтва» праз сістэму iPay для абанентаў МТС і Life:). Камісія сістэмы iPay складзе для абанентаў МТС – 3%, Life – 3,5%**.

** Выключэнні складаюць нумары тэлефонаў, падлучаныя на карпаратыўны тарыф, тарыфны план «Свабодны life :)» і абаненты, якія выкарыстоўваюць аплату паслуг мабільнай сувязі па факце. Для ажыццяўлення аперацый у Сістэме iPay даступная не ўся сума балансу асабістага рахунку: пасля спісання выніковай сумы аперацыі на вашым рахунку павінна застацца не менш за 10 капеек для абанентаў МТС і не менш за 50 капеек для абанентаў life 🙂

Узор касавага чэка

Самавываз з нашага офіса ў Мінску (бясплатна)
Замоўленыя кнігі Вы можаце ў любы зручны момант цягам працоўнага дня забраць у нашым офісе ў Мінску (вул. Ляўкова, 19, офіс 2H). Каб дамовіцца пра сустрэчу, затэлефануйце, калі ласка, па нумары: +37517 2431940.
Самавываз магчымы з панядзелка да пятніцы, з 10 да 18 гадзін. Размяшчэнне нашага офіса можна знайсці на мапе: https://tn.by/kantakty/

Дастаўка кур’ерам па Мінску
Мы дастаўляем кнігі кур’ерам у межах МКАД на наступны дзень пасля аплаты замовы. Дастаўка за межы МКАД абмяркоўваецца асобна.
Кошт кур’ерскіх паслуг – 5 рублёў. Пры замове на суму больш як 100 рублёў дастаўка бясплатная.

Поштай па ўсёй Беларусі
Калі вы жывяце па-за Мінскам, мы можам Вам адправіць паштовую бандэроль з замовай.
Звярніце ўвагу, што да коштаў дадасца аплата дастаўкі. Мінімальны кошт такой дастаўкі вагой да 500 грам – 6 рублёў. Пры перавышэнні вагі пасылкі за кожныя дадатковыя 200 грам дадаецца прыблізна 1 рубель. Звярніце ўвагу, што пры афармленні замовы кампутарная сістэма налічвае аўтаматычна толькі 6 рублёў за паштовую дастаўку!
Тэрмін дастаўкі – да 10 каляндарных дзён. Пры замове на больш як 100 рублёў дастаўка ажыццяўляецца бясплатна.