Навіны

Rss стужка
Усе навіны Даты Падзеі

Выйшаў “Даведнік” Зьмітра Саўкі

У лютым убачыў свет даведнік “Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце” мовазнаўца Зьмітра Саўкі. Кніга дапаможа разабрацца, як пісаць замежныя найменні па-беларуску.


Вы знойдзеце ў выданні табліцы для 31 мовы (спіс унізе), па якіх зможаце праверыць, як правільна прачытаць і напісаць імя замежніка або назву мясцовасці. Інструкцыя не афіцыйная, але афіцыйныя навукоўцы высока ацэньваюць працу калегі.


Як карыстацца кнігай?
Агульны падыход такі: калі вы не знаходзіце адказ у энцыклапедыях (або па нейкіх прычынах не згодны з імі) – звяртайцеся да кнігі Саўкі. Аўтар меркаваў, што распрацаваныя ім прынцыпы пасуюць і “тарашкевіцы”, і “школьнаму” правапісу, бо ўлічваюць магчымасці беларускай мовы перадаваць фанетычныя асаблівасці іншых моваў.


Работа Саўкі важная і для навукоўцаў: аб’ём і глыбіня даследавання беспрэцэдэнтныя, і застаецца толькі спадзявацца, што работа над унармаваннем працягнецца.


Зьміцер Саўка (1965-2016) – беларускі мовазнавец. Адзін з аўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс» (2005). У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры дапамозе валанцёраў стварыў моўны анлайн-сервіс «Добрапіс».


Спіс моваў:
Азербайджанская
Англійская
Балгарская
Баснійская
Венгерская
В’етнамская
Ісландская
Іспанская
Італьянская
Каталанская
Кітайская
Курдская
Латышская
Лацінская
Літоўская
Мандарынская
Нарвежская
Нідэрландская
Нямецкая
Польская
Сербская
Славацкая
Славенская
Турэцкая
Узбекская
Фінская
Харвацкая
Чэшская
Шведская
Юэ
Японская