Выйшаў 4-ты том слоўніка “Нашай Нівы”
Выйшаў з друку чацверты том слоўніка газеты “Наша Ніва”.
Слоўнік выходзіць з 2003 года, падрыхтаваны пад навуковай рэдакцыяй В. П. Лемцюговай. У першыя чатыры тамы ўвайшла ўся лексіка з газеты за 1906–1915 год. Для кожнага слова прыводзіцца значэнне і цытаты з яго ўжываннем.
У пяты том слоўніка ўвойдуць анамастыка і лексіка з выпускаў газеты за 1920 год.
