Навіны

Rss стужка
Усе навіны Даты Падзеі

Спачуванні

7 чэрвеня пайшоў з жыцця Уладзімір Басалыга — вядомы беларускі графік, сябра суполкі “Пагоня”. Мастак з дзяцінства захапляўся рамёствамі, народным дэкаратыўна-ўжытковым мастацтвам. Уладзімір Басалыга нязменна сцвярджаў сваёй творчасцю значнасць беларускай нацыянальнай культуры, важнае значэнне ў яго працы мелі тэмы беларускага дойлідства і сярэднявечнай гісторыі Беларусі.

Уладзімір Басалыга. Фота svaboda.org

Выдавецтва “Тэхналогія” выказвае шчырыя спачуванні сям’і Уладзіміра Самойлавіча. Верым, што людзі, якія пакідаюць зямны свет у вялікія хрысціянскія святы, атрымліваюць наўзамен Жыццё Вечнае.