Доктар гістарычных навук, дырэктар Беларускага навукова-даследніцкага цэнтра электроннай дакументацыі. Паходзіць з Віцебска. Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага; гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка. Аўтар каля 350 прац, у тым ліку 2 навукова-папулярных манаграфій, 182 энцыклапедычных артыкулаў, 53 гістарычных карт, шэрагу распрацовак у галіне гістарычнай інфарматыкі і інш.
У “Тэхналогіі” выдаў кнігу “Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе” (2004) — даследаванне спецыфікі жыцця беларускай вёскі з XIV (часткова і з IX) да сярэдзіны XX ст.
No products were found matching your selection.