Дзяяч беларускай эміграцыі, гісторык. Кандыдат гістарычных навук. Псеўданімы: Паўлюк Вазёрны. Паходзіць з Віцебшчыны. З 20 гадоў жыў у Нямеччыне. Скончыў гістарычны факультэт Лёвенскага ўніверсітэта. Працаваў у Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен). Быў скарбнікам і адміністратарам выдавецтва “Бацькаўшчына”. Працаваў у беларускай рэдакцыі радыё “Свабода” ў Мюнхене.
У “Тэхналогіі” выдаў кнігу “Старажытныя ліцьвіны: мова,
паходжанне, этнічная прыналежнасць” (2001), прысвечаную даследаванню этнічнай
прыналежнасці старажытных ліцвіноў і гістарычнага тэрміну “Літва”.