Фота Івана Бесера
Марыя Матысевіч – паэтка, перакладчыца, публіцыстка, арганізатарка культурных праектаў. Нарадзілася ў 1982 г. у Мінску. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Каардынатарка шматлікіх культурных праектаў, арганізатарка літаратурных падзей. З 2017 года – рэдактарка незалежнай кніжнай серыі “Амерыканка”. З 2019 года – сябра Рады Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выдала шэраг перакладных кніг. Мае тры ўласныя кнігі паэзіі: “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе” (2008), “Амбасада: эсэ ў вершах і прозе” (2011) і “Сарматыя” (2018), за якую атрымала дзве прэміі: “Кніга году-2018” і Паэтычную прэмію Наталлі Арсенневай. У 2020 годзе пад псеўданімам Ева Вайтоўская выдала моладзевы раман “Гарэзлівы пацалунак”. Жыве ў Мінску.