Фота: © https://www.chuckpalahniuk.net/
Чарлз Майкл “Чак” Паланюк (Charles Michael “Chuck” Palahniuk) — амерыканскі пісьменнік і журналіст, які называе сябе аўтарам “трансгрэсіўнай” прозы. Найбольш вядомы па рамане “Байцоўскі клуб”, прызнаным найлепшым амерыканскім раманам 1996 году, паводле якога быў зняты знакаміты фільм. Паланюк — адзін з самых правакатыўных галасоў так званага Пакалення Х (інфармацыя ўзята з старонкі часопіса “Прайдзісвет”. Больш пра аўтара чытаць тут).