Спецыяліст у галіне лакальнай этналогіі. Кола яго навуковых зацікаўленняў улучае дыялекталогію, фразеалогію, парэміялогію, мікратапаніміку, фалькларыстыку і гісторыю сялібаў. Паходзіць з Берасцейшчыны. Аўтар кніг “Дыялектны слоўнік Косаўшчыны” (2011), “Населеныя пункты Івацэвіччыны” (2012), “Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны” (2014).
У “Тэхналогіі” выдаў кнігі:
“Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны” (2015) — першае сістэматызаванае апісанне парэміялагічнага і фразеалагічнага багацця мовы жыхароў радзімы Тадэвуша Касцюшкі; “Мікратапаніміка Івацэвіччыны” (2018).