Зора Кіпель / укладанне, каментентары Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 280 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі эміграцыі : кніга 1).
ISBN 978-985-7207-99-2.
Вага кнігі — 0,60 кг
Кніга “Зора Кіпель” — гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне — ушанаванне памяці спадарыні Зоры (1927–2003) і вяртанне ў айчынную інтэлектуальную прастору яе да сёння належна не ацэненай літаратуразнаўчай спадчыны.