Анатацыя
Зімовыя дзівосы: казкі, апавяданні, вершы / уклад. Наталля Арцёмава. — Мінск : “Мастацкая літаратура”, 2024. — 24 с. — (Новая бібліятэка беларускай паэзіі).
ISBN 978-985-02-2208-4.
Вага кнігі — 0,15 кг
Казкі, апавяданні і вершы
Аўтар праекта і ўкладальнік Наталля Арцёмава
Малюнкі Кацярыны Пігуль
Юныя сябры, для вас – новая серыя выдавецтва «Мастацкая літаратура» «Пачытайчык»!
У кнізе вы трапіце ў казачны свет, у якім зможаце здзейсніць з Пачытайчыкам незвычайныя падарожжы. Дзякуючы нашаму герою вы пазнаёміцеся з беларускай прыродай, яе жыхарамі і зможаце даведацца пра іх шмат цікавага. Таксама ў кнізе ёсць народныя прымаўкі і прыказкі, цікавыя факты пра розныя з’явы.
У кнізе, на абароце вокладкі, ёсць код-пароль, дзякуючы якому вы адчыніце, а потым згуляеце ў прапанаваныя гульні з Пачытайчыкам. Напрыклад, адкажаце на пытанні па кнізе, разгадаеце крыжаванку, пройдзеце лабірынт і гэтак далей. Для гэтага на сайце «Мастацкай літаратуры» ва ўкладцы «Інтэрактыўныя гульні» трэба спампаваць электронны дадатак на камп’ютар: перайсці.
Прапануецца чатыры кнігі, прысвечаныя розным порам года.