Анатацыя
Збігнеў Герберт
Варвар у садзе. Выбраныя эсэ. Пераклад з польскай. Укладанне — Марына Казлоўская.
Вільня: Логвінаў, 2020. Аб’ём — 427 с.
ISBN 978-609-8213-74-4
Вага кнігі — 0,6 кг
„Варвар у садзе“ — кніга, якую склалі 15 эсэ класіка польскай літаратуры XX стагоддзя Збігнева Герберта (1924–1998). Уцякаючы з несвабоды камуністычнай Польшчы, пісьменнік блукае па дарогах Грэцыі і Італіі, Брытаніі і Францыі. Разваючы над лёсам этрускаў і катараў, будаўнікоў гатычных храмаў і шукальнікаў зніклых у лабірынце над морам цывілізацый, „варвар“ адкрывае для сябе сваю сапраўдную прарадзіму — запаветны сад еўрапейскай культуры.