Анатацыя
Збігнеў Герберт
Пасланне пана Когіта. Выбраныя вершы і п’есы. Пераклад з польскай. Укладанне — Андрэй Хадановіч.
Вільня: Логвінаў, 2020. Аб’ём — 432 с.
ISBN 978-609-8213-73-7
Вага кнігі — 0,6 кг
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы і драматургія Збігнева Герберта (1924–1998), аднаго з найвыбітнейшых польскіх аўтараў XX стагоддзя. Грунтоўна прадстаўленыя ўсе дзевяць яго прыжыццёвых зборнікаў, а таксама значная колькасць вершаў, што не ўваходзілі ў кнігі паэта. Большая частка вершаў і драма “Пячора філосафаў” друкуюцца па-беларуску ўпершыню. Шмат якія пераклады публікуюцца ў новай рэдакцыі. Некаторыя вершы друкуюцца ў новых беларускіх перакладах.