Анатацыя
Хацкевіч, Аляксандр.
Замак на ўзгорку / А. Хацкевіч. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 300 с. ISBN 978-985-7285-01-3.
• ВАГА КНІГІ – 0,35 кг
Замак на ўзгорку стаіць спрадвеку, і многія спрабавалі даведацца пра яго таямніцы. Калісьці людзі верылі, што там жыве адроддзе Чарнабога — грозны Нічыпар. Паводле старажытнай дамовы, штогод адзін з жыхароў паселішча абіраецца ахвярай для крыважэрнага монстра. Аднойчы юнак Данка быў абраны. І вось ён, яшчэ амаль дзіця, павінен пакінуць дом бацькоў, каб сустрэцца з жахлівай пачварай. Ці здолее ён перамагчы Нічыпара і вярнуцца дамоў альбо загіне?
Але замак аб’ядноўвае дзве лініі часу. Праз стагоддзі яго знаходзіць малады археолаг Настасся. Дзяўчына нават і ўявіць сабе не магла, як крута зменіцца яе жыццё пасля таго, як яна пераступіць парог замка. Вострасюжэтны раман-хорар трымае чытача ў напружанні ад першай да апошняй старонкі.