Анатацыя
За сіняй гарой. Мэір Шалеў. Пераклад з іўрыту Паўла Касцюкевіча. Вільня: Логвінаў, 2023. Аб’ём — 478 с.
ISBN 978-609-492-017-2
Вага кнігі — 0,56 кг
“За Сіняй Гарой” — сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Аповед у духу магічнага рэалізму — гэта перапляценне чалавечых і звярыных лёсаў, гісторый змагання з дзікай прыродай і ўласнай натурай. Нежартоўныя жарсці герояў разгортваюцца на форе змагання Ізраіля за дзяржаўнасць.
У цэнтры рамана — канфлікт паміж жыхарамі паселішча і ўнукам першапраходца Якава Міркіна Барухам, што арганізаваў на грамадскай зямлі камерцыйныя могілкі, пахаванне на якіх зрабілася модай для габрэяў свету. Да чаго прывядзе супрацьстаянне паміж Камітэтам і наглядчыкам Дома Вечнасці для Першапраходцаў, дзе пахаваныя “274 дзяды і бабкі, адзін мул і адна мандаліна”, дазнаюцца чытачы, якія пройдуць пакручастымі сцежкамі сюжэта да канца.