Анатацыя
Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу / Грэтэ Родбёль, Вівека Шогрэн (ілюстратарка) — Мінск : Выдавец Р.М. Цымбераў, 2023. — 30 с. ISBN 978-985-7303-61-8.
Вулкан Нга-Муры ажывае. Пачынаецца вывяржэнне, усе бягуць з маленькае выспы. Усе, акрамя пастуха Пу, які адмаўляецца кінуць тры сотні сваіх кароў. Разам з каровамі ён глядзіць, як чаўны сяброў ператвараюцца ў кропачкі на даляглядзе мора. Але хутка ў Пу з’яўляецца новы сябар — цялятка, што нарадзілася ў яго на вачах…
У гэтай кнізе апавядаецца пра мужнасць звычайнага чалавека, які давярае свайму ўнутранаму голасу. Пра адвагу і вялікую радасць узаемадапамогі.