Возера радасці / Віктар Марціновіч. — Мінск : Кнігазбор, 2021. — 320 с. ISBN 978-985-883-017-5
“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам падчас шпацыру праз зачараваны лес, дзе гісторыі пра каханне і сяброўства — усяго толькі партытура для сірэн. Раман ёсць панарамным люстрам, у якім адбіваюцца апошнія 20 гадоў. Люстрам, дзе кожны чытач пазнае аскепак свайго ўласнага Месяца.