Вербніца. Паэзія, проза, публіцыстыка

17,00 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Хатэнка, А.

Вербніца : паэзія, проза, публіцыстыка / Антаніна Хатэнка. — Мінск : Кнігазбор, 2022. — 260 с. 

• ВАГА КНІГІ – 0,30 кг

 

У прасторы кнігі «Вербніца» сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы аўтаркі, створаныя яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя, і глыбокія, роздумныя творы нядаўняга часу. Паэзія, проза, эсэістыка напоўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох. Адметнасць мастацкага стылю, вобразнае, метафарычнае асэнсаванне гэткіх філасофскіх катэгорый, як жыццё і смерць, плыннасць зямнога быцця і вечнасць, святло і цемра, дабро і ліха, ствараюць непаўторны ўзор аўтарскіх здагадак, адкрыццяў, азоранняў у дарозе пазнання сябе ў свеце і свету ў сабе. Лірычна тонка,
ледзь кранальна паэтка думкай, словам, інтуіцыяй, гукапісам спалучае стараладнасць, зберажоную ў народнай памяці, і пульсаванне штодзённасці. Мелодыка і рытміка твораў, багацце сэнсавых адценняў і ледзь не метафізічнае светаўспрыманне, адчуванне сваёй зямлі, сваёй культуры, свайго пачатку неўпрыкмет разгортваюць неасяжныя далягляды і нібы растаемніваюць прадаўнія коды нашай прысутнасці тут і цяпер, у сутоку мінуласці і прышласці.

 

Дадаткова

Вага 0,740 кг
Выдавец

Кнігазбор

Год выдання

2022

Аб’ём

260 с.

Фармат

84х108/32 (130х205 мм)

Вокладка

мяккая