У кнігу ўвайшлі найлепшыя творы аўтаркі з папярэдніх зборнікаў і новыя тэксты. Вершы, проза і дзённікавыя запісы выяўляюць непаўторнасць лірычнага светапогляду паэтэсы, багацце яе вобразных і рытміка-інтанацыйных знаходак, поліфанічнасць эмацыйных перажыванняў, шчырасць і дасканаласць мастацкага стылю.
Наста Кудасава – беларуская паэтка, лаўрэатка прэміі Міхася Стральцова (2021), першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019) і іншых узнагарод.