Анатацыя
Марціновіч, М.
Вялікія княгіні Вялікага Княства Літоўскага : біяграфічныя дследаванні / М.В. Марціновіч – Мінск: Р. М. Цымбераў, 2021. – 352 c.: іл.
ISBN 978-985-7236-29-9.
Вага кнігі — 0,50 кг
Выданне змяшчае падрабязныя біяграфіі вялікіх княгінь Вялікага Княства Літоўскага да Люблінскай уніі — надзвычай важныя і недаацэненныя старонкі айчыннай гісторыі. Без дэталёвага знаёмства з жыццёвымі шляхамі жонак гаспадароў нашай старадаўняй дзяржавы часта немагчыма зразумець прычыны знакавых падзей і працэсаў, што адбываліся на беларускіх землях у эпоху Сярэднявечча і Ранняга Новага часу. Знаёмства з жыццяпісамі вялікіх кягінь не толькі паказвае гістарычныя падзеі у новым святле, але і дае чытачу выдатную магчымасць зрабіць уласныя высновы наконт ролі асобы ў гісторыі. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.