«Апошняе жаданне» — першая кніга з цыкла «Вядзьмар» славутага польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага, якая складаецца з сямі навел. Вы пазнаёміцеся з майстрам меча Геральтам з Рывіі, які вядзе бесперапынную вайну з жахлівымі монстрамі і нячысцікамі.
Сага А. Сапкоўскага — адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.