Гапееў, В. М.
Сонечная паляна : казка / Валеры Гапееў; маст. Марыя Міцкевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 70 с. : іл.
ISBN 978-985-02-1468-3
Вага кнігі — 0,36 кг
Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну. Маленькія героі перажывуць шмат прыгодаў, адшукаюць многа розных палян, быццам і сонечных… Але ўсё адно яны вернуцца на сваю родную паляну, і стане яна самай сонечнай ва ўсім свеце. Чаму вернуцца Вожык і Заяц і ад чаго сонца заззяе над іх родным домам – у гэтай казцы.