Анатацыя
Кулікоў І. М.
Валадар загадак: вершы / Кулікоў Ігар Мікалаевіч. — Мінск: Медысонт, 2017. — 100 с. ISBN 978-985-7136-58-2.
У чацвертай кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, напісаныя ў 2015—2017 гадах.
.
***
ІГЛА
я атручаны успамінам
невыточнай нідзе-ракі
перарэзанай пупавінай
у грудзях зь ніадкуль гудкі
зь неадбытым яшчэ ніколі
прагне стрэчы нешта ўва мне
не адрозьніць разлукі ад волі
я у целе нібы ў бурштыне
выйшаў ценем з снапа прысоньня
пад пазногаць быцьця іглой
а за сьпінай днее бяздоньне
жураўліная бездараж
над галавой