Гапеева, В.
(В)ядомыя гісторыі / Вольга Гапеева. — Вільня: Logvino literatūros namai, 2016. — 76 с.
ISBN 978-609-814-776-6.
Спачуваеце памідору? Не давяраеце макароніне? Думаеце, што ваш кубак – будыст? Гісторыі, створаныя аўтаркай, правакуюць на неадзначныя адказы. Героі жывуць там, дзе абсурд сустракаецца з рэальнасцю, несупынна нараджаючы думку: такую ж зграбную, як і зыбкую.
Кніга Вольгі Гапеевай – чытанне для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям.