Самойла, У.
Выбранае / Уладзімір Самойла; уклад., падрыхтоўка тэкстаў, уступ. слова, агульнае рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; камент. Наталлі Гардзіенкі, Аляксандра Пашкевіча, Лявона Юрэвіча. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 288 с.: [4] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 34). — ISBN 978-985-7180-36-3
Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны»
Падсерыя «Спадчына: агледзіны»
Кніга “Выбранае” Уладзіміра Самойлы — другая ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” — гэта складзены ўпершыню зборнік прац апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я.Купалы, К.Сваяка, Н.Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920-х — 1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філософскія эсе, у тым ліку найбольш важнае “Гэтым пераможаш!”, некаторыя лісты Уладзіміра Самойлы, публікацыі, прысвечаныя яго біяграфіі і творчасці, ды інтэрв’ю з сынам дзеяча. Выданне рэпрэзентуе малавядомую сёння, але багатую і разнастайную творчую спадчыну выдатнага беларускага інтэлектуала.