Анатацыя
Караткевіч, У. С.
Сівая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскі кароль / У. С. Караткевіч. — Мінск : Папуры, 2018. — 240 с.
ISBN 978-985-15-3386-8
Вага кнігі — 0,24 кг
У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў i пераказаў сучаснiкам драматычныя, пранізліва-кранальныя гісторыі пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. Барвяны нобіль Раман Ракутовіч падымае мужыцкі бунт, каб заваяваць волю для прыніжаных суайчыннікаў і для сваёй каханай, прыгоннай сялянкі Ірыны („Сівая легенда“). Якое ж вытанчанае ў сваёй жорсткасці пакаранне рыхтуюць для закаханых бязлітасныя суддзі? Герой „Ладдзі Роспачы“ Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. „Бабздыр несамавіты“ яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў — у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока. Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым… („Цыганскі кароль“).