Караткевіч, У. С.
Лебядзіны скіт : казкі / Уладзімір Караткевіч ; маст. Мікола Купава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. — 110 с.
ISBN 978-985-02-2027-1
Вага кнігі — 0,63 кг
Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, — усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам.
Малыя з цікавасцю прачытаюць творы „Жабкі і Чарапаха“, „Верабей, сава і птушыны суд“, „Вясна ўвосень“, „Надзвычайная котка“. Падлеткам адрасаваны шчымлівыя і патрыятычныя „Лебядзіны скіт“, „Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў“, „Кацёл з каменьчыкамі“, лірычная „Вужыная каралева“. А чытач дарослы і спрактыкаваны, можа, адкрые для сябе новага Уладзіміра Караткевіча — геніяльнага пісьменніка-казачніка.
ЗМЕСТ
У нейкім прыгожым краі…. Пятро Васючэнка
Чортаў скарб
Жабкі і Чарапаха
Кацёл з каменьчыкамі
Верабей, сава і птушыны суд
Вясна ўвосень
Вужыная каралева
Лебядзіны скіт
Нямоглы бацька
Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў
Пан тванны, шляхціц багняны
Казка пра Пятра-разбойніка
Надзвычайная котка
Мужык і дзіва аднавокае
Аўтух-дамоўнік
Рыбін цар
Ноч
Куцька
Вераб’ёва цешча
Старая казка
Уладзімір Караткевіч. Дарога, якую прайшоў.