Анатацыя
Пясецкі, С.
Ніхто дабром не дасць збаўлення… / Сяргей Пясецкі ; пер. з польск. Віктара Шукеловіча. — Вільня : Логвінаў, 2019. — 290 с.
ISBN 978-609-8213-57-7
Вага кнігі — 0,28 кг
“Ніхто дабром не дасць збаўлення…” — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў — менскіх зладзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
“Ніхто дабром не дасць збаўлення” — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.