Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая задумвалася аўтарам як сцэнар мультфільма з разлікам на самых маленькіх гледачоў. Сюжэты гэтага «Тэатра на далонях» не толькі забаўляюць, але і навучаюць – развіваюць кемлівасць, фантазію і спрыт у пальцах.
Другая частка, «Піраміды», – гэта п’есы Сержука Вітушкі паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак. Аўтар «гуляе ў казкі», як у пірамідкі-складанкі: вядомыя байкі, жарты, песні нанізвае адну за адной, а ў канцы кожнай п’есы прыхоўвае нейкі сакрэт, які павінны адшукаць дзеці.