Грыб, Т.
Выбранае / Тамаш Грыб; уклад., уступ. слова Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; камент. Андрэя Бучы, Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; бібліяграфія Андрэя Бучы. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 476 с., [8] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кніга 32). ISBN 978-985-7180-28-8
Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны»
Падсерыя «Спадчына: агледзіны»
Першая кніга падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўяўляе з сябе складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці. У кнізе можна таксама прачытаць сведчанні сучаснікаў пра Тамаша Грыба і знайсці яго бібліяграфію. “Выбранае” Тамаша Грыба шырока і разнастайна рэпрэзентуе інтэлектуальную спадчыну дзеяча, маючы на мэце вяртанне яго даробку ў айчынны філасофскі і гістарычны дыскурсы.