Сымон-музыка. Без цэнзуры. Якуб Колас

24,00 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Колас, Якуб
Сымон-музыка. Без цэнзуры / Укладальнік А. Трафімчык — Мінск : Медыял, 2018. — 288 с.  ISBN 978-9856914-83-9 . 

• ВАГА КНІГІ – 0,641 кг

 

Сто гадоў таму Якуб Колас выдаў першы варыянт сваёй паэмы “Сымон-музыка”. А пісаць пачаў яшчэ раней – у 1911 годзе. Паэма прабівала сабе шлях ва ўмовах царскага самадзяржаўя, а пасля і савецкай цэнзуры. Малодшы сын Якуба Коласа Міхаць Міцкевіч усё жыццё трымаў ў памяці непадцэнзурную версію твора, якая і стала асновай гэтай кнігі.
У супрацы з сям’ёй Коласа гісторык і літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык звёў дзве рэдакцыі паэмы ў адзін твор. Першую рэдакцыю давялося збіраць па выданнях розных гадоў, рукапісах класіка, газетных публікацыях. Інтэрактыўны спосаб падачы тэксту дазволіць кожнаму з вас адчуць сябе літаратуразнаўцам, які вывучае пакручасты шлях тэксту. Вы – першыя чытачы, якія трымаюць у руках такога “Сымона Музыку”, якім яго напісаў Якуб Колас.
У аснове новага выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон Музыка” ляжыць першая рэдакцыя твора. Яна дапоўнена дапісанымі ў 1924 – 1925 гг. радкамі. Прынцыповыя выпраўленні месцаў першай рэдакцыі падаюцца побач. Чытач мае магчымасць убачыць, як дапрацоўвалася паэма. Галоўнымі чыннікамі тут былі эстэтыка і цэнзура. Дадатковы цымус надаецца захаваннем асаблівасцей Коласавай арфаграфіі. У такім выглядзе першая рэдакцыя “Сымона Музыкі” цалкам не публікавалася ніколі.
Выданне адпрўляецца ў шлях з дабраслаўлення малодшага сына класіка Міхася Міцкевіча.

Дадаткова

Вага 0,641 кг
Год выдання

2018

Аб’ём

288 с.

Вокладка

мяккая

Мова

беларуская

Выдавец

Медыял