Анатацыя
Скарынкіна, Т.
Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі. — Вільня, Логвінаў, 2015. Аб’ём — 187 с.
ISBN 978-609-8147-48-3
Вага кнігі — 0,22 кг
“… Пэўна, ніколі не змагу ўцямна сфармуліраваць, чым мяне так вабіць Ваша «матыльковае» пісьмо. Але што ёсць, то ёсць. Натуральна, гэта ніякія не нарысы. нарыс – класічны журналісцкі жанр, у якім аўтар распавядае пра нейкага героя ў досыць жорстка дэтэрмінаваным фармаце. А ў Вас, пра што (ці пра каго) Вы б не казалі, заўсёды гаворка ідзе пра «сябе любімую». Дакладней, не столькі пра Вас, колькі пра свет вачыма Вашай душы (прабачце за кляксу з эпохі рамантызму). Гэта нават не антынарыс, а некуды ўбок. Ды і ўвогуле, нават не ўяўляю, як можна ацэньваць Вашыя эсэ? Гэта як разважаць пра мятлушкі над летнім поплавам”. Валянцін Акудовіч