Слоўнік мовы Нашай Нівы. Том 3. Н–Р

25,00 Br

Анатацыя

«Слоўнік мовы “Нашай Нівы”» (у 5 тамах) заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета “Наша Ніва” — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання “Нашай Нівы”. Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах — кірыліцы і лацінцы. Для лінгвістаў, гісторыкаў мовы, этнографаў, краязнаўцаў, студэнтаў-філолагаў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі фармавання сучаснай беларускай мовы.

Выдавец: НВК “Тэхналогія”

Дадаткова

Год выдання

2015

Аб’ём

614 с.

Вокладка

у аправе

Мова

беларуская