Слоўнік мовы Нашай Нівы. Том 1. А–Д

4.60 Br

Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета “Наша Ніва” — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання “Нашай Нівы”. Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах — кірыліцы і лацінцы.
Для лінгвістаў, гісторыкаў мовы, этнографаў, студэнтаў-філолагаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі фармавання сучаснай беларускай мовы.

Выдавец: НВК “Тэхналогія”

Год выдання

2003

Аб’ём

624 с.

Фармат

70х100/16 (175х247 мм)

Вокладка

у аправе

Вага

1190 г

Мова

беларуская

ISBN

985-458-084-9

bel
be