Анатацыя
Слоўнік мовы „Нашай Нівы“ (1906–1915). У 5 т. Т. 1: А–Д / Уклад. А. М. Анісім, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова, Г. К. Усціновіч ; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мінск : Тэхналогія, 2003. — 624 с.
ISBN 978-985-458-084-9
Слоўнік мовы „Нашай Нівы“ (1906–1915). У 5 т. Т. 2: Д–Н / Уклад. І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова, Т. П. Скрыпко, Г. К. Усціновіч ; пад рэд. В. П. Лемцюговай, А. М. Анісім. — Мінск : Тэхналогія, 2007. — 624 с.
ISBN 978-985-458-143-9
Слоўнік мовы „Нашай Нівы“ (1906–1915). У 5 т. Т. 3: Н–Р / Уклад. І. А. Гапоненка, М. Н. Крыўко, В. П. Лемцюгова, Г. К. Усціновіч ; пад рэд. В. П. Лемцюговай, А. М. Анісім. — Мінск : Тэхналогія, 2015. — 614 с.
ISBN 978-985-458-197-2
Слоўнік мовы „Нашай Нівы“ (1906–1915). У 5 т. Т. 4: С–Я / Уклад. І. А. Гапоненка, М. Н. Крыўко, В. П. Лемцюгова ; пад рэд. В. П. Лемцюговай, А. М. Анісім. — Мінск : Тэхналогія, 2019. — 648 с.
ISBN 978-985-458-299-3
ISBN 978-985-458-142-2
Вага камплекта — 4,74 кг
Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета “Наша Ніва” — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання “Нашай Нівы”. Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах — кірыліцы і лацінцы.
Для лінгвістаў, гісторыкаў мовы, этнографаў, студэнтаў-філолагаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі фармавання сучаснай беларускай мовы.