Анатацыя
Чацвёрты том слоўніка газеты “Наша Ніва”. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія за 1906-1915 год. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах — кірыліцы і лацінцы.
«Слоўнік мовы “Нашай Нівы”» (у 5 тамах) заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета “Наша Ніва” — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. Пяты том будзе змяшчаць увесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконваць адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання “Нашай Нівы”. Для лінгвістаў, гісторыкаў мовы, этнографаў, краязнаўцаў, студэнтаў-філолагаў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі фармавання сучаснай беларускай мовы.
Выдавец: НВК “Тэхналогія”