Анатацыя
Восем кітайскіх дэтэктыўных гісторый.
Пераклад зроблены паводле выдання:
Robert van Gulik. Judge Dee at Work: Eight Chinese Detective Stories. University of Chicago Press. 1992.
Роберт ван Гулік — нідэрландскі пісьменнік і ўсходазнаўца, найбольш вядомы дзякуючы цыклу твораў пра суддзю Дзі, які разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. У апавяданнях са зборніка “Следства вядзе суддзя Дзі” аўтар выкарыстоўвае прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова.
ЗМЕСТ
Пяць шчаслівых аблокаў
Справа пра вельмі важную паперу
Ён прыходзіў з дажджом
Забойства на лотасавым ставе
Два жабракі
Не той меч
Імператарскія труны
Забойства напярэдадні Новага года
Пасляслоўе аўтара