Анатацыя
Сказаў як звязаў (8+) : Гуляем — мову вывучаем!
Вага гульні — 0,21 кг
Гульня пазнаёміць вас з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі. Адзін з яе варыянтаў прапануе скласці прыказку з дзвюх частак, а потым знайсці для кожнай адпаведны рускі сінонім. Настолка налічвае 72 карткі. Яе можна выкарыстоўваць, як на ўроках, так і па-за імі. Будзе карыснай для развіцця ўвагі, логікі, хуткасці мыслення, умення працаваць у групе; а таксама дапаможа зрабіць вашу мову больш выразнай і прыгожай.