Продаж!

Камплект кніг пра Францішка Скарыну для ўсёй сям’і

45,00 Br

Анатацыя

Камплект кніг:

Еўрапейскія пуцявіны Францыска Скарыны / Аляксандр Калбаска;

Скарына дзеткам. Тацяна Сапега;

На што хварэў Скарына : Спроба дыягназу праз 500 гадоў / Мікалай Сарока.

 

ISBN 978-985-458-346-4

ISBN 978-985-458-344-0

ISBN 978-985-458-343-3

 

Вага камплекта — 0,80 кг

 

Скарына – комба! Акцыя для ўсей сям’і!

Вы ўжо бачылі, як шмат кніг, прысвечаных Францішку, выйшла сёлета ў “Тэхналогіі”. Таму мы вырашылі аб’яднаць іх адной акцыяй. 45 рублёў замест 52!

1. “Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны” аўтара Аляксандра Калбаскі — гэта цікава ілюстраванае выданне пра еўрапейскі шлях самага знакамітага беларускага эмігранта, сучасніка Міколы Гусоўскага, Пітэра Брэйгеля, Леанарда да Вінчы, Марціна Лютэра, Мікелянджэла Буанароці. Кніга дае ўяўленне пра еўрапейскі шлях і гістарычны кантэкст, у якім здзяйсняў свае вялікія справы наш зямляк. Прачытаўшы яе, мы разумеем, што жыццё Скарыны ўяўляе сабою пазл з адсутнымі 90 % фрагментаў.

2.  “Скарына дзеткам” (аўтарка Тацяна Сапега, мастачка Марыя Каралёва). Кніжка для дзяцей з мноствам цікавых заданняў: крыжаванак, апытанак і маляванак, якая ў арыгінальнай форме дае вашым дзеткам новыя веды пра знакамітага асветніка.

3. “На што хварэў Скарына?” аўтара Мікалая Сарокі.
Калі вам падаецца, што вы ведаеце пра Скарыну ўсё, мы прапануем вам разам з аўтарам, прафесарам медыцыны М.Сарокам, раскрыць таямніцу імавернай хваробы Скарыны. У кнізе разглядаецца гісторыя хваробы, спосабы яе лячэння і аналіз знакамітага аўтапартрэта Францішка Скарыны.

Таксама сачыце за нашым Instagram, каб не прапусціць разыгранкі і навіны!

Дадаткова

Вага 0,8 кг
Год выдання

2023

Выдавец

НВК “Тэхналогія”