Пясецкі, С.
Каханак Вялікай Мядзведзіцы. Раман. Пераклад з польскай. Мінск : Регистр, 2019. Аб’ём — 400 с.
ISBN 978-985-7215-02-7
Вага кнігі — 0,38 кг
У „Каханку“ вачыма маладога кантрабандыста Уладака Лабровіча перад чытачом паўстае terra incognita — польска-савецкае памежжа, убачанае „знутры“, а не са сталічнай Варшавы. У гэтым жыцці ёсць каханне, вернасць і здрада, спадзяванні і расчараванні, сябры і ворагі. Аднак у любой сітуацыі герой цвёрда датрымоўваецца своеасаблівага кодэксу, ядром якога з’яўляецца „хараство сапраўднага мужчынскага сяброўства“. А малады, адчайны і разумны герой, які не баіцца рызыкаваць і прайграваць, якому ўласціва пачуццё справядлівасці і гонару, заўсёды карыстаецца поспехам у чытача.