Тайны Дзед Мароз. Secret Santa

25,00 Br

На складзе

Анатацыя

Чаракова, М.

Тайны Дзед Мароз. / Маша Чаракова, Джордж Таннер; Пад рэдакцыяй Лізаветы Шпакоўскай. Мінск: Папуры, 2018. — 32 с. : іл.

ISBN 978-985-15-3755-2

Вага кнігі — 0,31 кг

 

Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі употайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе…

Маша Чаракова, аўтарка праекта “Гэта Беларусь, дзетка!”, прыдумала гэтую цудоўную ілюстраваную казку для дзетак, якія толькі пачалі вывучаць англiйскую мову. Кнiга “Тайны Дзед Мароз” займае ў жыццi Машы адметнае месца, бо яна напiсала яе разам з мужам Джорджам Таннерам, а герояў яны назвалi ў гонар сваіх дзяцей! Цяпер у iх ёсць запаветнае жаданне: каб усе дзеці і дарослыя на свеце натхніліся гэтымі гісторыямі і пачалі ладзіць адзін аднаму сюрпрызы — хай невялiчкiя, але ад сэрца!

Кніга на дзвюх мовах.

Дадаткова

Вага 0,31 кг
Выдавец

Попурри

Год выдання

2018

Аб’ём

32 с.

Вокладка

у аправе