Сціслая гісторыя сацыялагічнай думкі

2.80 Br

У кнізе сцісла, але вельмі змястоўна асвятляецца гісторыя сацыялагічнай думкі ад XVII ст. да нашага часу. Аналізуюцца погляды на грамадства дзеячоў эпохі Асветніцтва, а таксама прадстаўнікоў класічнай і сучаснай сацыялогіі. Разглядаюцца адносіны сацыёлагаў да актуальных праблемаў культуры. Для студэнтаў і выкладчыкаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, навукоўцаў у галіне сацыялогіі і філасофіі.

Выдавец: НВК “Тэхналогія”

Год выдання

1999

Аб’ём

349 с.

Фармат

60х90/16 (145х215 мм)

Вокладка

у аправе

Мова

беларуская

Вага

475 г

ISBN

985-6234-68-9

Кніга будзе выдатным падручнікам для ўсіх, хто вывучае сацыялогію, і дапаможнікам для тых, хто проста мае цікавасць да гэтай навукі. Багаты настаўніцкі досвед аўтара (а ён выкладае сацыялогію ў адной з найлепшых вышэйшых навучальных установаў Эўропы — Лонданскай Школе Эканомікі ўжо больш як 25 гадоў) дазволіў яму сцісла і цікава пераказаць гісторыю сацыялагічнай навукі. Кніга знаёміць чытача з найбольш вострымі праблемамі сацыялогіі і найважнейшымі тэарэтычнымі падыходамі да іх развязання.

Тым, хто пасля яе прачытання захоча працягнуць свае заняткі сацыялогіяй і бліжэй пазнаёміцца з яе праблемамі, аўтар прапануе багатую бібліяграфію. Зарыентавацца ў ёй чытачу дапаможа спецыяльны раздзел “Дадатковае чытанне”, змешчаны пры канцы кнігі. Таксама чытач знойдзе і невялікі тлумачальны слоўнік сацыялагічных тэрмінаў, які, будзем спадзявацца, дапаможа яму хутчэй навучыцца сацыялогіі.

bel
be